Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да Дня роднай мовы

Дата: 21 февраля 2023 в 09:25
69 просмотров

“Кажуць, мова мая аджывае век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая, як раса, як сляза, як зара»  П. Панчанка.

З такіх слоў пачалося мерапрыемства  “Роднай мовы пералівы”, арганізаванае і праведзенае членамі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі  “Лельчыцкі дзіцячы сад №3” 
прысвечанае Міжнароднаму  дню  роднай мовы.

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.

Кажуць, мова мая аджывае век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
як раса, як сляза, як зара»  П. Панчанка.

З такіх слоў пачалося мерапрыемства  “Роднай мовы пералівы”, арганізаванае і праведзенае членамі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі  “Лельчыцкі дзіцячы сад №3” 

прысвечанае Міжнароднаму  дню  роднай мовы.

         Гэты дзень адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.  

         Музычная зала на час правядзення мерапрыемства ператварылася ў чытальную. Тут прысутныя маглі пазнаеміцца з прозай і паэзіяй беларускіх аўтараў, якія тварылі ў розны час.

Старшыня прафсаюзнай арганізацыі Елена Ўладзіміраўна Мазур пазнаеміла прысутных з жыццем вядомага беларускага і ўсходнеславянскага  першадрукара  і асветніка Францыска Скарыны.

У зале гучалі вершы Я. Коласа, Я. Купалы, П.Броўкі, П. Панчанкі і многіх іншых. Удзельнікі мерапрыемства абмяркоўвалі творчасць        У. Караткевіча, К. Крапівы, А. Кулешова, М. Лынькова.

Выстава “Роднай мовы пералівы  пазнаеміла з творчасцю не толькі вядомых, але і малавядовых  сучасных аўтараў.

         На працягу мерапрыемства гучалі песні, музыка з якіх пакладзена на вершы А.Куляшова “Бывай…”; Н. Гілевіча "Вы шуміце, бярозы"; Г. Бураўкіна "Малiтва за Беларусь",  "Завіруха";  М. Багдановіча "Слуцкія ткачыхі",

Елена Ўладзіміраўна  павіншавала ўсіх са святам, падзякавала за актыўны ўдзел і завяршыла мерапрыемства такімі словамі: “Родная мова шмат не патрабуе. А калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.